Выхаванцы дзіцячага сада №3 паўдзельнічалі ў гульнявой праграме “Зачараваная кніга”


У дзіцячай бібліятэцы прайшла займальная гульнявая праграма “Зачараваная кніга”. Для выхаванцаў дзіцячага сада №3 яна стала сапраўдным казачным падарожжам.

Бібліятэкар прапанавала дзецям разгадаць загадкі. Кожная старонка кнігі адкрывала новы раздзел з рознымі гульнямі і конкурсамі. Юныя чытачы пераўвасабляліся ў герояў любімых казак і актыўна ўдзельнічалі ў заданнях.



Мерапрыемства пакінула ў дзяцей яркія ўражанні і натхніла на чытанне. Развітваліся дашкаляты з бібліятэкай, абяцаючы вярнуцца , бо ў свеце літаратуры засталося шмат незнаёмых “старонак”, якія чакаюць сваіх першаадкрывальнікаў!


  Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, бібліятэкар.