Выбран председатель районного Совета депутатов
На першай сесіі раённага Савета дэпутатаў абраны старшыня раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання. Гэты давер дэпутаты аднагалосна аказалі Ірыне Эдуардаўне Тальчук.Ірына Эдуардаўна Тальчук нарадзілася 6 верасня 1962 года ў горадзе Хойнікі Гомельскай вобласці. Закончыла Усесаюзны завочны электратэхнічны інстытут сувязі па спецыяльнасці “Эканоміка і арганізацыя сувязі”.
Працоўную дзейнасць І.Э. Тальчук пачала ў 1976 годзе з пасады “Тэхнік па арганізацыі працы” Хойніцкага раённага вузла сувязі. Там жа ў 1986 годзе была прызначана на пасаду тэхніка па нарміраванні працы, у 1988 годзе – намеснікам Хойніцкага раённага вузла сувязі.
У 1990 годзе з-за наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС сям’я Тальчук пераехала ў Астравец, і Ірына Эдуардаўна прыйшла на працу ў Астравецкі раённы вузел сувязі інжынерам цэху сувязі. У 1995 годзе яна была прызначана намеснікам начальніка Астравецкага раённага вузла сувязі.
У 1996 годзе, пасля падзелу вузлоў сувязі на паштовы і электрычны, І.Э. Тальчук узначаліла Астравецкі раённы вузел паштовай сувязі – і працавала на гэтай пасадзе да абрання старшынёй раённага Савета дэпутатаў.
Неаднаразова выбіралася дэпутатам раённага Савета дэпутатаў. З’яўляецца старшынёй раённага савета кіраўнікоў.
