Вялікая Перамога ў асобах: Уладзімір Еўтушэнка

Уладзімір Сцяпанавіч ЕЎТУШЭНКА родам з Гомельшчыны.



“<…>. Самым цяжкім было рыць процітанкавыя равы глыбінёй не меш за 3 метры і 10 метраў – адкос. Сапёры дапамагалі ўзрыўчаткай – усё роўна рукі здзіралі да крыві. А на пясчаных глебах, якія лёгка асыпаліся, усё даводзілася аплятаць лазой. Варожая авіяцыя наведвала нас рэгулярна – і бамбілі, і лістоўкі скідалі: “Дзевачкі-мадамачкі, не капайце свае ямачкі…<…>”. (З успамінаў ветэрана, “Астравецкая праўда”, №33, 2010г.)

Да вайны працаваў на Пятроўскім заводзе ваеннага прызначэння.

Калі пачалася вайна, завод эвакуіравалі ў Чалябінск, непаўналетняга Уладзіміра адправілі на земляныя работы ў 5-ю сапёрную роту. Калі дайшлі да Сталінграда, юнака адправілі ў Чалябінск – адтуль яго прызвалі ў армію. Хлопца накіравалі ў Цюменскае пяхотнае вучылішча, а праз пару месяцаў адтуль ён пайшоў на Ленінградскі фронт – на Волхаўскі накірунак. Быў камандзірам аддзялення 449-га стралковага палка.

Падчас аднаго з баёў атрымаў цяжкае раненне ў сцягно – стаў інвалідам. Пасля выздараўлення Уладзіміра накіравалі ў эвакашпіталь – апісваў рэчы байцоў, якія паступалі на лячэнне. Са шпіталем ён дайшоў да Польшчы, а ў 1944 годзе яго перавялі ў будаўніча-мантажную часць брыгадзірам малярнай брыгады.

Пасля вайны працаваў брыгадзірам на свінаферме.

У 2004-м пераехаў з жонкай да дачкі ў Варняны.