Вучні Варонскага УПК сталі ўдзельнікамі конкурснай праграмы да 8 Сакавіка
Свята вясны з нецярпеннем чакалі дзяўчынкі і хлопчыкі Варонскага дзіцячага сада-пачатковай школы.
Напярэдадні 8 сакавіка ўсе дзяўчынкі пачатковых класаў, аб’яднаўшыся ў каманды “Сонейкі”, “Праменьчыкі” і “Зорачкі”, удзельнічалі ў конкурснай праграме.
У кожнай была свая група падтрымкі – хлопчыкі. Дзяўчынкі дэманстравалі ўменні ў конкурсах “Гаспадынькі”, “Кухарачкі”, “Майстрыхі”. Перамогу святкавалі “Праменьчыкі” – яны набралі 30 балаў, па 26 балаў – у каманд “Сонейкі” і “Зорачкі”.
Прыгожым момантам праграмы была дэманстрацыя касцюмаў з другаснай сыравіны. Самымі ўдалымі, на думку гледачоў і журы, сталі касцюмы Лізы Кяжун і Ангеліны Альшэўскай.





Марына САКОВІЧ, намеснік дырэктара.
