Волонтёры клуба "Активное долголетие" посетили Михалишковский социальный приют

Напярэдадні Дня Вялікай Перамогі валанцёры ветэранскага клуба “Актыўнае даўгалецце”, які другі год дзейнічае пры раённай бібліятэцы, наведалі Міхалішкаўскі сацыяльны прытулак.


Прыехалі яны ў госці не з пустымі рукамі: прывезлі з сабой цёплыя рэчы, якія актыўна неслі ў бібліятэку нераўнадушныя людзі. Шмат шкарпэтак навязала Галіна Гіцэвіч. Удзельнікі клуба падрыхтавалі нумары мастацкай самадзейнасці, а да гарбаты прывезлі мёд, варэнне і кандытарскія вырабы. І гэты праменьчык цеплыні і ўвагі сагрэў сэрцы абяздоленых людзей.
І таленавітыя артысты Капіталіна Цімафееўна Пятроўская, Галіна Віктараўна Гіцэвіч, Наталля Пятроўна Зубенка, Ніна Аляксееўна Савосава і Аляксандр Аркадзьевіч Якіменка вырашылі, што гэта сустрэча ў Міхалішках – не апошняя.


-------------------------
Вольга Пінчук, намеснік дырэктара ЦБС
.