Во время субботника работники "Гроднопромстрой-Атом" посадили 70 молодых елей

Акцыю, прысвечаную 70-годдзю вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, правялі падчас рэспубліканскага суботніка спецыялісты і рабочыя будаўнічага ўпраўлення “Гроднапрамбуд-Атам”.

У гэты дзень арганізацыя не толькі працавала на добраўпарадкаванні тэрыторыі адміністрацыйнага будынка, але і вырашыла паўдзельнічаць у азеляненні пустуючай тэрыторыі. У выніку сёння каля офіснага будынку будаўнічага ўпраўлення “Гроднапрамбуд-Атам” красуецца 70 маладзенькіх елачак – як сімвал перамогі і сямідзясятай гадавіны вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Алена ЯРАШЭВІЧ


Фото с сайта www.supersadovnik.ru