Виктория Костюк стала призёром областного конкурса «Играют дети – играем мы»

Забаўляльная праграма Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прызнана адной з лепшых у вобласці.

Аўтар ідэі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Вікторыя Касцюк вырашыла, што бяспройгрышным варыянтам будзе гульня з добра вядомымі героямі мультфільма “Три богатыря”.

– Прапанавала згуляць у “Волатаўскі квэст”, разгадваючы таямніцы княскага настрою, – расказвае намеснік дырэктара. – З калегамі падрыхтавалі дэкарацыі, касцюмы, рэквізіт, адрэпеціравалі ролі – проста гульнямі цяжка здзівіць, трэба, каб міні-спектакль атрымаўся.

Вікторыя прызнаецца: прыемна атрымліваць прызнанне журы, але лепшы паказчык таго, што твая праца патрэбна, – ацэнка дзяцей, іх водгукі, эмоцыі.

– Перш чым пасылаць на конкурс сцэнарый і відэа праграмы, яе трэба пратэсціраваць – гэта дасць магчымасць убачыць хібы, зразумець, ці будзе цікавай для тых, на каго разлічана, – дзеліцца педагог. – Калі пасля гульні дзеці пачалі дзякаваць, зразумела: поспех ёсць.

Творчая распрацоўка Вікторыі Касцюк адзначана Дыпломам ІІІ ступені ў абласным конкурсе гульнявых праграм “Гуляюць дзеці – гуляем мы”.


Фота з архіва ЦТДіМ.

Текст: Рита Дремо