Варнянцы прапануюць яблыневы бізнес

Праект Варнянскага НПК стаў пераможцам абласнога этапу міжнароднай бізнес-гульні «Пачынаючы фермер».

1.jpg

Конкурс аб’яўлены Гродзенскім саюзам моладзі яшчэ вясной. Каб стаць яго ўдзельнікам, трэба было распрацаваць бізнес-план у адным з аб’яўленых накірункаў, стварыць лагатып і адправіць работу па электроннай пошце.

Астравецкі раён на абласным этапе прадставілі пачынаючыя фермеры з 11 агракласа Варнянскага НПК і іх кіраўнік – настаўнік біялогіі і хіміі Ангеліна Навасельская. Яны распрацавалі праект «Сады Алесі і Антэя», у якім расказалі пра карысць яблыкаў і эфектыўнасць закладкі хуткаплодных садоў з малагабарытнымі кронамі, якія патрабуюць мінімальных выдаткаў і хутка прынясуць даход.

У выніку работу варнянцаў прызналі лепшай у намінацыі «Раслінаводства, садавоцтва, ландшафтны дызайн».

2.jpg

Віншуем аўтараў праекта і жадаем удачы на рэспубліканскім этапе конкурсу.





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: