В Островецком районе проводится месячник по благоустройству территории

З 15 сакавіка па 15 красавіка згодна з рашэннем раённага выканаўчага камітэта пройдзе месячнік па добраўпарадкаванні, санітарнай ачыстцы і навядзенні парадку на тэрыторыі горада і населеных пунктаў Астравецкага раёна.

На працягу месяца арганізацыі ўсіх форм уласнасці, сельскія выканаўчыя камітэты зоймуцца санітарнай уборкай і добраўпарадкаваннем замацаваных за імі тэрыторый. Вялікая ўвага будзе ўдзяляцца дваровым тэрыторыям, могілкам, палігонам цвёрдых бытавых адходаў, гаспадарчым зонам, вытворчым базам, камунальным тэрыторыям, якія з амацаваны за арганізацыямі. Без увагі не застануцца аўтамабільныя дарогі
і дарожнае пакрыццё вуліц, дваровыя тэрыторыі камунальнай уласнасці і месцы адпачынку.
Далучыцца да добрай справы можа кожны.
Разам мы зможам зрабіць нашу Астравеччыну яшчэ больш чыстай і прыгожай!