В Островецком районе определили лучших волейболистов среди школьников

Хлопчыкі і дзяўчынкі школ раёна дэманстравалі ўменне добра падаваць, удала пасаваць і трапна забіваць – у раёне прайшло першынства па валейболе сярод школьнікаў.

Спаборніцтва праходзіла ў два этапы: занальны і фінальны. Спачатку паспрабаваць свае сілы ў майстэрстве валейболу сабраліся дванаццаць каманд, якія былі падзелены на тры групы. Пасля ўсіх гульняў у фінал выйшлі восем каманд: з першай групы – каманды юнакоў гімназіі і сярэдняй школы №1, а таксама дзяўчаты з гімназіі. З другой групы – каманды юнакоў і дзяўчат Міхалішкаўскай сярэдняй школы і дзявочая каманда Рымдзюнскай сярэдняй школы з літоўскай мовай навучання. З трэцяй групы ў фінал выйшлі дзяўчаты са Спондаўскай сярэдняй школы і хлопцы Падольскага дзіцячага сада-сярэдняй школы.
Менавіта гэтыя чатыры юнацкія і чатыры дзявочыя валейбольныя каманды і сустрэліся ў фінале. Гульні былі напружаныя, цікавыя і відовішчныя, а часам – непрадказальныя. Ігракі змагаліся да апошняй хвіліны за кожны мяч, кожную падачу і кожнае ачко. Словам, каманды прадэманстравалі высокі ўзровень гульні і сапраўдную прагу да перамогі.
Аднак у спорце заўсёды ёсць пераможцы. У выніку сярод юнакоў трэцяе месца заняла каманда з СШ №1, на другім – Міхалішкаўская СШ, а пераможцамі раённага першынства сталі хлопцы-валейбалісты гімназіі. Сярод дзяўчат “бронзавую” прыступку заняла каманда Міхалішкаўскай СШ, другое месца ў гімназіі, а перамогу святкавалі дзяўчаты са Спондаўскай СШ.
Але на гэтым для каманд-пераможцаў спаборніцтва не скончылася. Сваё майстэрства яны працягнуць дэманстраваць “у вобласці”. Пажадаем ім удачы.


------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.