В Островце пройдёт праздник, посвящённый Дню защиты детей

2 чэрвеня ў 10.30 у лесапаркавай зоне Астраўца, а пры неспрыяльным надвор’і – у кінаканцэртнай зале “Астравец” адбудзецца раённае свята, прысвечанае Дню абароны дзяцей.

Пачнецца мерапрыемства з урачыстага адкрыцця і ўзнагароджвання лепшых вучняў, творчых дзіцячых калектываў і педагогаў Астравецкага раёна, пераможцаў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.
Прадоўжыцца свята канцэртна-музычнай праграмай “Планета дзяцінства”, конкурсам малюнкаў на асфальце “Салют Перамогі”, турнірамі па шашках і настольным тэнісе і дэманстрацыяй пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі.
Падчас свята будуць працаваць гульнявыя атракцыёны і выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
Усіх сардэчна запрашаем на свята!