В Островце проводится весенняя обрезка деревьев

Вясна прыйшла! Нечаканая, ранняя, свежая...

Зусім мала засталося да тае пары, калі зямля канчаткова адагрэецца і па «венах» дрэў пацячэ жывая вада, а на руках-галінках расправяцца зялёныя «далонькі», вітаючы кожнага прахожага.
Але варта ведаць і памятаць, што час ад часу дрэвы патрабуюць чалавечай увагі і хаця б невялікай дапамогі, каб аднавіцца і «скінуць» старыя, засохлыя галіны.
Гэтым і займаецца брыгада жыллёва-камунальнай гаспадаркі пад кіраўніцтвам начальніка ўчастка добраўпарадкавання Пятра Дзіканчука. У гэтым годзе было вырашана не праводзіць поўнамаштабнай абрэзкі дрэў у горадзе, а правесці яе там, дзе гэта сапраўды патрэбна: на тых дрэвах, дзе сукі даўно засохлі і пагражаюць абваліцца або галлё закрывае святло ў дамах і кватэрах. Таму і працуе брыгада па папярэдніх заявах жыхароў.


--------------------------------------------------
Антон МАЛЬШЭЎСКІ, фота аўтара.