В каких случаях участники ДТП могут не обращаться в ГАИ?

Ужо на працягу некалькіх гадоў дзейнічае норма, якая дазваляе вадзіцелям пры вызначаных умовах разабрацца на месцы дарожна-транспартнага здарэння без выкліку супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №530 ад 25 жніўня 2006 года “Аб страхавой дзейнасці” і №611 ад 25 лістапада 2010 года, якім унесены дапаўненні і змяненні ў Правілы дарожнага руху).

Для гэтага вадзіцелям неабходна ўсяго толькі запоўніць бланк паведамлення аб дарожна-транспартным здарэнні, які яны атрымалі разам з дагаворам абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў (парадак яго запаўнення падрабязна апісаны на зваротным баку), а затым прыехаць у страхавую кампанію вадзіцеля-віноўніка ДТЗ і атрымаць кампенсацыю.
Нагадваем, што ўдзельнікі ДТЗ могуць не паведамляць аб здарэнні ў ДАІ толькі пры адначасовай наяўнасці наступных абставін:
- у выніку дарожна-транспартнага здарэння пашкоджана толькі маёмасць яго ўдзельнікаў;
- аварыя адбылася з удзелам двух аўтамабіляў;
- вадзіцелі, якія знаходзіліся за рулём, маюць права на кіраванне транспартам адпаведнай катэгорыі;
- абодва аўтамабілі застрахаваны абавязковым страхаваннем грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў;
- абставіны аварыі і нанясенне пашкоджанняў не выклікаюць супярэчанняў ва ўдзельнікаў здарэння і зафіксаваны ў паведамленнях аб ДТЗ;
- вадзіцелі не прад’яўляюць прэтэнзій да стану адзін аднаго (яны цвярозыя, і ў выніку дарожна-транспартнага здарэння не нанесена шкода іх здароўю);
- урон, нанесены маёмасці кожнага з удзельнікаў дарожна-транспартнага здарэння, ацэньваецца ў памеры да 200 еўра.
Аднак часта вадзіцелі пры нязначным ДТЗ і рады разабрацца на месцы самастойна, але страхавыя агенты пры афармленні дагавора абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці не заўсёды выдаюць бланкі паведамлення аб ДТЗ. Таму, паважаныя вадзіцелі, калі вам іх не выдалі – патрабуйце. На гэта вы маеце поўнае права.


-------------------------------
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.