Урачыстасці ў гудагайскім санктуарыі сёлета пройдуць 20-21 ліпеня (ПРАГРАМА)


Айцы кармеліты босыя запрашаюць паўдзельнічаць ва ўрачыстасцях у гонар Маці Божай Шкаплернай, якія сёлета пройдуць ў мястэчку Гудагай 20-21 ліпеня.

Адметнасць фэсту ў тым, што сёлета спаўняецца 260 гадоў з пачатку служэння ў святыні манахаў гэтага ордэна.

ПРАГРАМА ЎРАЧЫСТАСЦЯЎ

20 ліпеня, субота

18.00 – імша і заканчэнне навэнны да Маці Божай.

20.00 – крыжовая дарога па Кальварыі.

21 ліпеня, нядзеля

0.00 – працэсія са свечкамі.

8.30 – гадзінкі пра Найсвяцейшую Панну Марыю.

10.00 – святая імша.

12.00 – урачыстая адпустовая імша.


Фото: из архива АП