Управление по труду, занятости и социальной защите населения возглавил Валерий Бартошевич
На днях змяніў месца ва ўладных структурах – з прадстаўнічай на выканаўчую – Валерый Вацлававіч Барташэвіч.Нагадаем: на працягу апошніх амаль што чатырох гадоў Валерый Вацлававіч узначальваў раённы Савет дэпутатаў. На мінулым тыдні ён датэрмінова злажыў свае паўнамоцтвы ў сувязі з пераходам на іншую работу, на гэты раз – у выканаўчую галіну раённай улады. З 5 сакавіка В.В. Барташэвіч узначальвае ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва.
Пажадаем яму поспехаў на новай пасадзе.
--------------------------
Ніна АЛЯКСЕЕВА.
