Унукі і праўнукі ўзгадваюць ветэранаў. Аповед Сафіі Даўляш
Как часто мы слышим слова «Спасибо деду за Победу», особенно в праздничные майские дни. Но попробуйте спросить, кого конкретно и за что благодарят внуки, – и не всегда услышите вразумительный ответ. К счастью, бывает иначе. Многие внуки и правнуки на деле помнят героев войны, их полный тягот и лишений жизненный путь и благодарят от чистого сердца. Выдержки из сочинений и эссе, присланных на конкурс РОО «Белая Русь» «Золотое перо» – тому подтверждение.

У спісах не значыцца
Пра вялікія выпрабаванні, пра адвагу і пакуты нашага земляка Мечыслава Станіслававіча Ігнатовіча сведчаць раны, якія пакінула вайна на целе і ў душы ветэрана, і яго баявыя ўзнагароды. Аднак у кнізе “ Памяць” яго імя сярод жыхароў Астравеччыны, якія прайшлі дарогамі вайны, не значыцца. Хоць яно павінна быць сярод тых, хто ўнёс свой уклад у Вялікую Перамогу. Мы, маладое пакаленне, павінны ведаць пра кожнага ветэрана, які абараняў нашу Радзіму.
Мечыслаў Станіслававіч быў у ліку абаронцаў блакаднага Ленінграда, зведаў голад, тройчы быў паранены. Ён узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені і трыма медалямі.
Аб выпрабаваннях, што выпалі на яго долю, Мечыслаў Станіслававіч неаднаразова расказваў сваім дзецям. Не для таго, каб выглядаць у іх вачах героем, а каб яны зразумелі жахі вайны і ведалі бацькавых аднапалчан.
Дачка ўзгадвае адзін з момантаў бацькавай франтавой біяграфіі: “Падчас выканання аднаго з заданняў у жывых засталося трое, у іх ліку і мой бацька. Раптам з яго галавы звалілася шапка – яна была прабіта кулямі ў некалькіх месцах. Тату выратаваў цуд”, – гаворыць Данута Мечыславаўна.
Памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны абавязвае нас, маладых, адстойваць справу міру. Мы павінны абараніць Радзіму ад любых замахаў.
Сафія ДАЎЛЯШ,
вучаніца 10 класа, аг. Малі.