Унучка ветэрана Крысціна Юргелянец выказалася аб ушанаванні памяці герояў вайны і выхаванні падрастаючага пакалення
Мой дзед Браніслаў Адамавіч Янкойць ваяваў сувязістам. Родам ён з Астравеччыны з вёскі Кукенішкі, што каля Літвян. На фронт пайшоў разам з мужам сястры Іванам Васюном – іх прызвалі ў 1944-м. Дзякуй богу, абодва вярнуліся. Дзядуля ўзнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені. Пражыў 88 гадоў.
Мірнае жыццё – гэта неацэнны падарунак пакалення Перамогі. Асабіста я, гэта так успрымаю. Па-першае, 9 Мая для нашай сям’і заўсёды было святам. Па-другое, у гэты дзень у Кямелішках, дзе я жыла, на яўрэйскіх могілках праходзілі ўрачыстасці, на іх запрашалі дзядулю – у такія моманты былі змешаныя пачуцці: гонар, што ў агульную Перамогу зрабіў унёсак мой дзед, радасць, што не бачыла тых страшных падзей, смутак і горыч за тых, каго забрала вайна.
Я працую педагогам-арганізатарам. Мы з гімназістамі актыўна ўдзельнічаем у розных мерапрыемствах па ўшанаванні памяці ахвяр і герояў вайны. Дзецям трэба ведаць гісторыю свайго народа, пра беды, якія давялося перажыць нашым дзядам і прадзедам, каб разумець кошт міру і свабоды.
Застаецца ўсё менш сведкаў тых часоў. Расповеды пра гады ліхалецця моладзь больш чуе з трэціх вуснаў, але ёсць мы, унукі і праўнукі ветэранаў, вязняў, тых людзей, што перажылі вайну, і цяпер ужо наша задача не даць забыць. І рабіць гэта трэба шчыра, пранікнёна, каб брала за душу.
Мы можам і павінны перадаць гэту памяць.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.