У зімовую казку запрашае чытачоў раённая бібліятэка

Цікава і крэатыўна падрыхтавалася да сустрэчы Новага года Астравецкая раённая бібліятэка.

У просторным фае размясцілася рэтра-фотазона «Новый год. Ретро» з прыгажуняй-ёлкай, падарункамі, незвычайнымі паштоўкамі розных гадоў. Кожны жадаючы можа зрабіць тут здымак, акунуцца ў святочную атмасферу.

Сапраўдным падарункам для наведвальнікаў стала тэматычная выстава «Волшебство Нового года». На кніжных паліцах размясціліся кнігі пра зіму, Каляды, Новы год. Чытачы могуць бліжэй пазнаёміцца з вытокамі любімых зімовых святаў, даведацца пра традыцыі і звычаі, а галоўнае – настроіцца на святочны лад.

Раённая бібліятэка з 20 па 30 снежня запрашае завітаць у літаратурную гасцёўню «Навагодні Кнігаград». Госці змогуць зазірнуць у кафэ «У Дзеда Мароза», у лаўку чараўніцтва, паўдзельнічаць у розыгрышы падарункаў. Чытачоў чакае шмат цікавага – запрашаем за добрым настроем!

1.jpg

3.jpg

4.jpg

2.jpg

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, Астравецкая ряённая бібліятэка.

Текст: Главный администратор