У нядзелю каталікі святкуюць Вербную нядзелю
Вербная нядзеля папярэднічае аднаму з самых значных у жыцці каталіцкіх вернікаў святу – Вялікадню. Хлопчыкі і дзяўчынкі з касцёла Святых Космы і Даміяна са святаром і сёстрамі законнымі сёлета ўпрыгожвалі вербачкі і прапаноўвалі іх парафіянам.