У міхалішкаўскай бібліятэцы расказалі аб маленькіх героях вялікай вайны

Падзеі Вялікай Айчыннай вайны да гэтага часу адгукаюцца болем у нашых сэрцах. У той час загінула безліч людзей, супраць фашысцкіх захопнікаў змагаліся не толькі дарослыя, але і дзеці.

Аб юных героях ішла размова на мерапрыемстве для дзяцей “Маленькія героі вялікай вайны”, якое прайшло ў міхалішкаўскай бібліятэцы ў рамках інтэрактыўнага праекта “Памяць аб мінулым для будучых пакаленняў”. Бібліятэкар расказала аб пачатку вайны і ўзгадала імёны юных герояў, трагічныя і гераічныя этапы іх жыцця.

Школьнікі з цікавасцю слухалі аповед, задавалі пытанні і гарталі кнігі “Дзеці-героі”, “Мы з Санькам у тыле ворага”, “Ніколі не забудзем”, у якія ўвайшлі апавяданні пра подзвігі дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны.

У міхалішкаўскай бібліятэцы расказалі аб маленькіх героях вялікай вайны

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

Астравецкая раённая бібліятэка.

 

Текст: Главный администратор