У астравецкіх баксёраў – свой стыпендыят

Юны баксёр, выхаванец Астравецкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Цімур Сянкевіч стаў стыпендыятам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Мінулы год быў для юнака багатым на значныя падзеі і дасягненні. Дзякуючы яго стараннасці і жаданню самаўдасканальвацца, а таксама парадам і настаўленням трэнера Аляксея Маргужа, хлопец удала выступаў на спаборніцтвах і крок за крокам падымаўся ўсё вышэй на п’едэстале. Нагадаю: Цімур стаў пераможцам рэспубліканскай спартакіяды сярод школьнікаў і атрымаў шанс прадстаўляць Беларусь на чэмпіянаце Еўропы. І там наш зямляк не разгубіўся: годна прадэманстраваў, што такое школа боксу па-астравецку, заваяваўшы бронзавы медаль.

У гэтым годзе Цімур працягвае скараць новыя вяршыні і праслаўляць астравецкі бокс.

Віншуем юнака з ганаровым званнем!


Текст: Главный администратор