У Альхоўцы для жанчын спявалі песні

Сюрпрызам для жыхарак Альхоўкі быў канцэрт “Усе зоркі для цябе”, які прайшоў у мясцовым Доме культуры напярэдадні Міжнароднага жаночага дня.

Гледачоў душэўна віталі харызматычныя вядучыя Аляксандр Бернюкевіч і Вольга Максімава, а юныя і дарослыя зорачкі – другакласнікі Альхоўскай школы, Анастасія Ляховіч, Алена Кусойць, Валянціна Міхайлавай, Вольга Максімава, Ксенія Сямашка, Юрый Інаровіч і Аляксандр Юргелянец – парадавалі музычнай праграмай.

Канцэрт быў прысвечаны жанчынам, каханню і вясне! А найлепшым падарункам для ўсіх стаў цудоўны святочны настрой.





Аляксандра ПРАЦУТА.

Текст: Главный администратор