Ці можна абсталяваць часовы пераход на вуліцы Кастрычніцкай у Астраўцы

Жыхары мікрараёна вуліцы Маркава патэлефанавалі ў рэдакцыю з просьбай даведацца: ці можна абсталяваць часовы пераход па вуліцы Кастрычніцкай, дзе цяпер ідзе рэканструкцыя? Хадзіць “кругамі”, наракаюць яны, вельмі нязручна.

Пытанне мы пераадрасавалі намесніку старшыні райвыканкама Віктару Зелянко.

– На жаль, – і гэта асаблівасці забудовы гарадскіх вуліц даўнейшага часу – напрасткі дабрацца з Фізкультурнай, Маркава і вуліц, што да іх прылягаюць, пакуль складана, – патлумачыў Віктар Мікалаевіч. – На Кастрычніцкай ідуць будаўнічыя работы, там працуе тэхніка. Гэта месца павышанай небяспекі. Па гэтай прычыне праз будоўлю немагчыма абсталяваць часовы пераход.

Калі ласка, пацярпіце – хутка на адной з галоўных вуліц горада з’явіцца новы асфальт і шырокі тратуар. А пакуль бліжэйшы бяспечны маршрут у абыход да цэнтра – па вуліцах Зялёнай і Прамысловай.


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.

Текст:
Фото: Ольга Хотянович