Трэніроўку прайшлі паспяхова

З 18 па 20 красавіка ў адпаведнасці з планамі падрыхтоўкі органа кіравання тэрытарыяльнай абароны раёна, у ваенным камісарыяце праводзілася сумесная штабная трэніроўка па тэме фарміравання тэрытарыяльных войск у раёне.


Галоўнай мэтай трэніроўкі было навучанне асабовага саставу ў рэальны час выкананню задач па фарміраванню войск. Падчас яе былі адпрацаваны пытанні фарміравання тэрытарыяльных войск сумесна з органамі раённага аддзела ўнутраных спраў, аддзялення па надзвычайных сітуацыях, камітэта дзяржаўнай бяспекі, райвыканкама, пагранічнай службы “Гудагай”.
Усе задачы, пастаўленыя на трэніроўцы, былі поўнасцю выкананы, а асабовы састаў атрымаў практыку ў іх выкананні.


Ігар ЧЫЧВАРЫН, ваенны камісар Астравецкага ваекамата.