Такой машынкай карысталіся нашы дзяды. Як і для чаго?
…Пасля непагадзі заўсёды ярчэй свеціць сонца, а пасля цяжкага задання надыходзіць час лёгкага. Калі мінулую прыладу пазналі адзінкі, то з сённяшняй, думаю, складанасцей не ўзнікне. Таму чакаем ад вас не толькі адказаў на пытанне, што гэта і як выкарыстоўвалася, але і падрабязнасцей, цікавых гісторый і іншых удакладненняў, якія будуць ацэнены дадатковымі баламі. Адказы прымаем да канца панядзелка, 27 кастрычніка.
Пішыце на электронную пошту рэдакцыі ostrov_red@ostrovets.by ці тэлефануйце па нумары 73-3-64. Уключыцца ў конкурс можна з любога этапу: колькасць набраных балаў падсумоўваецца.