Святло ў вёскі раёна нясе брыгада Сяргея Гаральскага
– Сёння мы замяняем шафы старога ўзору на новыя – з дыстанцыйным кіраваннем, – расказвае Сяргей Гаральскі. – Гэта дазволіць сэканоміць час нашым абанентам: паказанні «святла» будуць паступаць у РЭС аўтаматычна. Планава замяняем ліхтары на светадыёдныя – справіліся ўжо на 40%.
Так, па-новаму засвяцілася цэнтральная частка Кямелішак, большая частка Варнян, амаль поўнасцю – Альхоўка і Міхалішкі.
Акрамя гэтага, брыгада паспявае працаваць з абанентамі: падключае шафы ўпраўлення на будаўнічых пляцоўках, устанаўлівае каля іх апоры, нацягвае лініі электраперадачы, бытавому падраздзяленню дапамагае падключаць электралічыльнікі.
За гады працы майстар Гаральскі на зубок вывучыў сваю работу і ўсе пад’езды да аграгарадкоў, вёсачак і хутароў нашага раёна. Аднак самы вопытны ў брыгадзе – Генадзь Гульбіцкі, які ў Астравецкім РЭСе працуе 28 гадоў, – за гэты час мужчына «вырас» ад лінейшчыка да брыгадзіра.
ДА СЛОВА
Брыгада Сяргея Гаральскага прайшла стажыроўку і здала экзамен на работу пад напружаннем – і з наступнага года будзе працаваць на лініі без адключэння падстанцыі.
Брыгада вулічнага асвятлення Астравецкага РЭС ЗОНА АБСЛУГОЎВАННЯ: 5 сельскіх саветаў, 194 населеныя пункты – 276 шафаў вулічнага асвятлення і 2 710 ліхтароў.

Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.
Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.
