«Сваё – значыць лепшае» – лічаць юныя чытачы Міхалішкаўскай бібліятэкі
У межках праекта «Да роднай мовы крок зрабі» ў Міхалішкаўскай бібліятэцы арганізавалі вусны часопіс «Сяброўствам з кнігай ганаруся».
Удзельнікі знаёміліся з творамі беларускіх аўтараў і абмяркоўвалі вядомыя кнігі. З захапленнем дзеці ўзгадвалі народныя прыказкі, адгадвалі загадкі, чыталі вершы.


Кніжная выстава «На хвалі беларускай літаратуры» стала займальным падарожжам у свет роднага слова.

Юныя чытачы прызнаваліся, што беларуская кніга – гэта сучасна, ярка і неверагодна цікава!

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.