Старшакласнікі завіталі ў міліцыю
Знаёмства з гісторыяй утварэння астравецкай міліцыі, дэманстрацыя ўзбраення і транспарту, інфармацыя аб паступленні ва ўстановы адукацыі Міністэрства ўнутраных спраў – дзень адкрытых дзвярэй у раённым аддзеле ўнутраных спраў прайшоў пад дэвізам “Зрабі правільны выбар”.
Старшакласнікаў, якія прыехалі на прафарыентацыйнае мерапрыемства з розных школ Астравеччыны, чакала падарожжа па розных станцыях, дзе яны знаёміліся з асаблівасцямі службы ў праваахоўных органах.
Так, на першай станцыі падлеткі наведалі пакой музея, у якім даведаліся пра гісторыю ўтварэння астравецкай міліцыі і паглядзелі экспанаты. На наступным прыпынку яны завіталі ў службовы клас, дзе ім прадэманстравалі спецыяльныя сродкі і ўзбраенне. Пасля школьнікам паказалі службовы транспарт і правялі экскурсію па адміністрацыйным будынку.
Завяршылася падарожжа ў актавай зале, дзе намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Вадзім Савіцкі і старшы інспектар групы кадраў Аляксандр Качкан расказалі падлеткам, што рабіць і куды звяртацца для паступлення ў акадэмію і Магілёўскі інстытут МУС. Школьнікі паглядзелі відэа пра гэтыя навучальныя ўстановы і атрымалі даведкі з інфармацыяй для абітурыентаў. Больш таго, пра вучобу, сацыяльныя гарантыі, быт курсантаў, распарадак дня і заняткі ў вольны час падлеткам расказалі мінулагоднія выпускнікі акадэміі і інстытута МУС, якія цяпер служаць у Астравецкім РАУС, – оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Арцём Рагавенка і старшы оперупаўнаважаны групы супрацьдзеяння кіберзлачыннасці Арнольд Грагоўскі.


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
