Совместный инструктаж работников милиции и членов добровольных дружин состоялся в Островце
Правядзенне сумеснага інструктажу супрацоўнікаў міліцыі, членаў добраахвотных дружын, задзейнічаных на ахове грамадскага парадку па плану адзінай дыслакацыі, адбылося ў Астраўцы каля помніка воінам-вызваліцелям.Акрамя асабовага саставу раённых аддзелаў унутраных спраў і дэпартамента “Ахова”, на пастраенні прысутнічалі члены добраахвотных дружын і вучні прававога класа Гудагайскай сярэдняй школы. Прыняў ўдзел у інструктажы і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама С.Л. Сяўко.
З прывітальным словам перад пастраеннем выступіў першы намеснік начальніка РАУС М.Я. Халецкі. Начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі С.М. Савіцкі паведаміў аператыўныя зводкі за апошнія суткі. Завяршыўся інструктаж страявым аглядам.
------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.
