Соблюдайте правила безопасного поведения на дороге

Бацькі заўсёды трывожацца за сваіх дзяцей, бо непрадказальнае можа чакаць на кожным кроку. Асабліва небяспечнай з’яўляецца дарога. Аднак калі адбываецца трагедыя, каго ў ёй вінаваціць? Няўважлівых вадзіцеляў, якія заўсёды некуды спяшаюцца? Архітэктараў, няўдала спраектаваўшых размяшчэнне школы? Ці, можа, педагогаў і бацькоў, якія не навучылі дзяцей правільна пераходзіць вуліцу? На жаль, вінаватых шукаем пасля, а ў паўсядзённым жыцці на вачах у дзяцей усе мы часам забываем, што ля краю тратуара пачынаецца зона павышанай рызыкі, не папярэджваем, не тлумачым і не вучым іх правілам бяспечных паводзін.

Нярэдка можна ўбачыць, як ліха дарослыя перабягаюць дарогу ў недазволеным месцы, дэманструючы тым самым паблажлівыя адносіны да правіл дарожнага руху. Такую манеру паводзін дзеці схопліваюць вельмі хутка і як вынік, бягуць пад колы едучых аўтамабіляў без страха і разумення небяспекі, якой яны падвяргаюць жыццё – сваё і акружаючых.
На працягу гэтага года на тэрыторыі Гродзенскай вобласці адбылося 6 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, у якіх адно дзіця загінула і 5 – траўміравана. На жаль, не абышла бяда і Астравецкі раён. 24 лютага каля 15.00 у Варнянах, непадалёк ад школьнага стадыёна, мясцовы жыхар, кіруючы аўтамабілем “Фольксваген-Джэта”, наехаў на малалетнюю школьніцу Варнянскай СШ, якая знаходзілася на праезджай частцы. У выніку аварыі дзяўчынка атрымала цялесныя пашкоджанні. Вадзіцель з месца здарэння ўцёк, але праз два дні быў затрыманы.
Дзеці – самыя непрадказальныя ўдзельнікі дарожнага руху. Большая частка здарэнняў адбываецца менавіта па іх віне. Адным з найбольш небяспечных дзеянняў дзяцей з’яўляецца імкненне як мага хутчэй перабегчы дарогу. Ім здаецца, што чым хутчэй яны гэта зробяць, тым хутчэй будуць у небяспецы. На жаль, часта гэта прыводзіць да супрацьлеглага выніку.
Што ж рабіць, каб папярэдзіць бяду? Канешне, дзяцей неабходна вучыць бяспечным паводзінам на дарозе ўжо ў дашкольных установах і сярэдніх школах. Аднак самую галоўную ролю ў выхаванні дзяцей могуць і павінны адыгрываць бацькі, бо яны для малышоў з’яўляюцца найбольшым аўтарытэтам.
Таксама нагадваем, што перавозіць дзяцей да 12 гадоў на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля без спецыяльнага дзіцячага крэсла катэгарычна забаронена. Паўналетні пасажыр на заднім сядзенні можа трымаць на каленях дзіця толькі тады, калі сам будзе прышпілены рамнём бяспекі.
І ні ў якім разе не забывайце пра святлоадбівальныя элементы ў цёмны час сутак. Звычайная святлоадбівальная стужка дапаможа засцерагчы ад небяспекі на дарозе.


У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.