Снегопады в Беларуси бьют столетние рекорды
Вышыня гурбаў вагаецца ад 7 да 30 сантыметраў. Складанай застаецца сітуацыя на дарогах. Камунальныя і дарожныя службы ўключыліся ў барацьбу са снежнай стыхіяй.
Ва ўзмоцненым рэжыме працуюць камунальныя службы
На абслугоўванні ў ЖКГ знаходзяцца ўсе вуліцы райцэнтра. Як адзначыў намеснік начальніка РУП ЖКГ Аляксандр Міхайлавіч Врублеўскі, сітуацыя складаная, аднак пакуль што камунальная служба спраўляецца. Арганізавана двухзменная работа па вывазцы снегу, у тым ліку і ноччу. На вывазцы працуюць 5 адзінак тэхнікі. Акрамя таго, на расчыстцы вуліц Астраўца ад снегу задзейнічана 5 трактароў, аўтагрэйдар, МАЗ, амкадор .
Напружана працуюць дворнікі, якія не толькі раніцай расчышчаюць тратуары ад снегу. Ім даводзіцца выходзіць на работу пасля кожнага снегападу.
– Што тычыцца двароў, то часта гэта норма не можа быць выканана нават тэарэтычна, «дзякуючы» нашым аўтамабілістам, – скардзіцца Аляксандр Міхайлавіч. – З-за пакінутых з двух бакоў дарогі машын да дома нават прайсці складана, не тое, што праехаць спецтэхніцы. Таму хацелася б звярнуцца да аўтаўладальнікаў райцэнтра з просьбай не пакідаць свае машыны ў дварах і на праезджай частцы.
Дарожныя службы працуюць у кругласутачным рэжыме
Па словах начальніка ДРБУ-159 Дзмітрыя Пятровіча Куліны ачыстка дарог выконваецца ў нарматыўныя тэрміны па распрацаваных стандартах Рэспублікі Беларусь. І пакуль што сітуацыя трымаецца пад кантролем. На дарогі раёна, якія абслугоўвае ДРБУ-159, – а гэта каля 700 кіламетраў – выведзена ўся снегаўборачная тэхніка. Акрамя таго, задзейнічана спецтэхніка з іншых арганізацый.
Вольга ШОЎКУН.
Фота Андрэя ПАМЕЦЬКІ.
