Што пачытаць у “раёнцы” за 2 красавіка

Найперш нагадаем, што ў нядзелю праваслаўныя будуць асвячаць вербы, а католікі – святкаваць Пасху.

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначым 2 красавіка. Пра агульную гісторыю і агульную будучыню карэспандэнт гаварыў з вучнямі СШ №1.

Важныя справы тыдня абмеркавалі на раённай планёрцы.

Пра Велікодны Трыдуум расказаў святар Юрый Кузьміч, а пра святочныя традыцыі – жыхары раёна.

“Атамныя” навіны пра перамогі ў рабоце і спорце – у праекце “Беларуская атамная”.

Навядзенню парадку на зямлі прысвечана тэматычная старонка “Жыві як гаспадар”.

Пра ўдзел у конкурсе “Настаўнік года” расказваюць астравецкія педагогі, а таксама разважаюць пра гаджэты ў руках дзіцяці і пра тое, чаму ў школе патрэбен буфет.

У 3-м этапе конкурсу “Сваё, астравецкае” шукайце не толькі адказы, але і новае заданне.

Таксама ў гэтым нумары газеты даведаецеся, дзе ў Астраўцы можна купіць саджанцы і насенне.