Што гэта за дзедаўская прылада і як ёй карысталіся?
Наступнае заданне конкурсу, мне здаецца, таксама не цяжкае, хоць і не такое простае, як сённяшняе. Што гэта за дзедаўская прылада? Адразу хачу папярэдзіць: не для лоўлі рыбы, як можа падацца на першы погляд. Думайце, пытайце, успамінайце – пішыце і тэлефануйце!
Адказы прымаем да канца панядзелка, 3 лістапада.
Пішыце на электронную пошту рэдакцыі ostrov_red@ostrovets.by ці тэлефануйце па нумары 73-3-64.