Падводзім вынікі конкурсу “Што б гэта значыла?”
Нагадаем: калі мы ў снежні прапаноўвалі чытачам прыдумаць подпіс да здымка, зімой у паветры нават не пахла. Здавалася, што Новы год будзе, як звычайна ў апошнія гады, бясснежны і дажджлівы…
Толькі дасланыя раней подпісы да конкурснага здымка за гэты час нібыта страцілі актуальнасць. Але ключавое слова тут – «нібыта» (чытай вышэй пра выбрыкі надвор’я). У Бога ўсяго многа: і дажджу, і снегу, і маразоў, і цяпла. І ніхто не ведае, што нам зіма пакажа заўтра: кукіш ці лагодную ўсмешку . (Зрэшты, што для вас кукіш, а што – усмешка, вырашайце самі.)
Таму давайце глядзець не ў акно, а на здымак. І ў каторы раз захапляцца пачуццём гумару, талентамі і вастраслоўем нашых чытачоў!
Аляксандр Харытонаў з вышыні свайго ўзросту добра разумее разгубленага Дзеда Мароза і спачувае чараўніку:
Дед Мороз грустит в унынье…
Все подарки – за спиной.
Почему вода не стынет?
Лужи будто бы весной.
Постарел старик однако,
Нет сил с возрастом в борьбе.
Где тот бывший забияка,
Что морозил нос тебе?
Он, бывало, только дунет –
Замерзает в реках лёд.
А теперь стоит, кукует,
Вместо тройки такси ждёт .
Время старит всех с годами,
И Мороз, знать, устаёт…
Он сконфужен перед нами,
Что не снег, а дождь идёт.
Каждый год сильней конфузы.
Но грустить не будем мы:
Дед нам в праздник – не обуза,
Символ матушки-зимы.
Салідарная з Аляксандрам і Валянціна Масцяніца:
Усё змянілася на свеце:
Ні зімы, ні лета.
Летам мароз пад мінус дзесяць,
А зімой – як летам.
Вось і крочыць Дзед Мароз
У гумовых ботах,
Замест футры цёплай
У пінжачок адзеты.
Уласны варыянт пераднавагодніх прыгод Дзеда Мароза прапаноўвае Стас Курыла:
Дзед Мароз канькі забыў,
Лыжы дзесь згубіў.
З лёду пасярод ракі
Пераправу сам зрабіў.
Каб паспець на Новы год,
Трэба ўмела павярнуцца.
Можна ляпнуцца аб лёд,
З крыгай сутыкнуцца.
У Капіталіны Пятроўскай сваё, какетліва-жаночае бачанне здымка і сітуацыі на ім:
Дед Мороз к нам прилетел
С Севера холодного,
А у нас он тут вспотел,
Скинул шубку модную.
Дед Мороз-милашка,
Ходит нараспашку.
Ведь зима у нас такая:
Выпал снег – и вмиг растаял.
Милый, милый, бедный Дед,
Ёлка есть – а снега нет.
По Снегурке он страдает,
Ведь она совсем растает.
Под ёлкой будем мы плясать,
Будем зиму в гости звать.
Глядишь, и всё наладится –
И снег у нас появится.
Як у ваду глядзела Капіталіна Цімафееўна! Датанцаваліся-даклікаліся! З’явіўся ў нас снег, ды столькі, што не ведаем, куды і дзяваць. І футра сваё Дзед Мароз, падобна, надзеў, і Снягурцы ўжо не пагражае раставанне. Нездарма кажуць: бойся сваіх жаданняў, бо ім уласціва збывацца…
А вось Міраслава Якіменка пераканана, што
Снег цi дожджык на двары –
Дзед Марозу хоць бы хны!
Ён абутак памяняе –
Накiрунак добра знае.
На Астравеччыну шыбуе,
Люд са святамi вiншуе.
Валянціна Масцяніца таксама «адпрацавала» мясцовую тэматыку і актуальныя на той час умовы надвор’я:
На гулянку ў «ГІППА»
Дзед Мароз сабраўся.
Мех сюрпрызаў палажыў,
У дарогу паспяшыў.
На аленях, санках, лыжах
Дзядуля дабіраўся,
А прыехаў у Астравец –
І ўпрасак папаўся.
«Быў бы скутар у мяне,
Я б і сам дабраўся!»
А калі скутара няма? Тады, як у варыянце Ларысы Гупянец:
Оделся я сегодня по погоде –
С утра ведь дождик моросил.
К обеду пробирался по сугробам –
Дойти домой уж нету сил.
А яшчэ Ларыса, натхнёная конкурсным здымкам, напісала цудоўны верш на тэму «Няма таго, што раньш было»:
Говорят, что Новый год,
Уже стучится у ворот…
Но за окошком дождь идёт,
И не прикажешь.
Опять рождается вопрос:
Ну как по лужам Дед Мороз
К нам проберётся?
Пусть прогноз
О том расскажет.
Но он и дождь не обещал…
Куда зимы пропал запал?
Не той тропою прошагал,
Ошибся холод.
Погреться, видно, захотел
В широтах южных… Там осел,
Недаром юг и побелел…
Здесь стянут с ёлок
Наряд пушистый. Не звенит
Снег под ногой… Размытый вид…
Ну и куда зима глядит?
Я не согласна!
Пускай откроет свой мешок,
И сыплет по чуть-чуть снежок.
Тогда скажу: «Зима, дружок,
Ты так прекрасна!»
Но кто я? Даже не прогноз…
Зря обозначила вопрос.
К чему и сунула свой нос?
Эх! Всё напрасно…
Да гэтага часу невядомая нам Баба Лена ўдзячна чараўніку, які да нас дабраўся, нягледзячы ні на што і насуперак усім выбрыкам надвор’я. Надвор’е пераменлівае, а Дзед Мароз нязменны і неадменны, як і сам Новы год.
Дзед Мароз – маладзец,
Ён прыехаў у Астравец.
Але трошкі заблудзіўся:
Парашут не там раскрыўся.
Паглядзеў ён, пагадаў:
Астравец наш не пазнаў.
«Гэта ж трэба – так змяніўся!» –
Дзед Мароз ажно здзівіўся.
Цікава, а Селевічы ці пазнаў? Яго ж там таксама чакаюць. Міраслава Якіменка з мужам нават ёлку на вуліцы штогод упрыгожваюць, каб не забыўся чараўнік павіншаваць жыхароў у невялічкіх аддаленых вёсачках.
Так Мароза я чакала!
Ёлку у двары прыбрала,
Верш яму я напiсала,
Нават грым сабе наклала,
Праз акенца паглядала,
А затым яго гукала:
– Добры, добры Дзед Мароз!
Селевiчы не мiнай!
Здароўя i шчасця
Яе жыхарам раздай!
Новы год, як вядома, надыдзе пры любым надвор’і. А што потым? Рэгіна Дрэма ўявіла, што разгублены Дзед Мароз не на свята спяшаецца, а ўжо назад вяртаецца:
Удивительный вопрос:
Кто я? Может, Дед Мороз?
А быть может, Санта Клаус?
И откуда этот хаос?
Посбивал я все колени…
Да и где ж мои олени?
Где Снегурка, а где санки?
Помню, был я на гулянке!
Помню, Новый Год встречали!
Угощали, наливали.
Помню, в облаках летал...
Ну а как сюда попал?
Потерял я навигатор.
Дайте, люди, хоть локатор!
Я подарком заплачу.
Домой, к бабке, я хочу!
І далей Рэгіна Дрэма павучае старога. (Хай сабе ён і чараўнік, але ж, як і любы мужчына ў любым узросце ахвочы да розных не самых карысных для здароўя ўцех.)
Говорила: не ходи,
Дедушка, к молоденьким!
После них того гляди
Станешь ты холодненьким!
Где олени, а где санки?
Где Снегурочка твоя?
Первый раз на такой пьянке,
Я не помню ни... ля-ля!
А потым будзе, як яшчэ ў адным варыянце Рэгіны:
Вышел на улицу,
Глянул весело!
Во Новый Год я встретил!
А где моё село?..
Заключным акордам гэтага пераднавагодняга канцэрта, які мы слухаем-чытаем постфактум, стаў варыянт Міраславы Якіменкі:
Дзед Мароз iдзе па свеце,
На надвор'е не глядзiць.
На Астравеччыну прыедзе –
На канi ён прыiмчыць.
Прыімчаў, павіншаваў, падарункі раздаў…Толькі яшчэ не ўсім – засталіся пераможцы нашага конкурсу!
На гэты раз іх чацвёра: першае і другое месцы са 170 баламі падзялілі Аляксандр Харытонаў і Баба Лена. (Баба Лена, калі хочаце атрымаць рэдакцыйную прэмію, то паведаміце ў рэдакцыю сваё імя і адрас.) Па 120 балаў – у Рэгіны Дрэмы (варыянт, дзе Дзед Мароз не памятае, хто ён, і просіцца да сваёй бабкі), і Міраславы Якіменкі, дзе «Дзед Мароз на Астравеччыну шыбуе». Яны падзялілі трэцяе месца.
Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў усім удзельнікам у наступным этапе. Ён у нас ізноў тэматычны, пра надвор’е… Нават цікава, як на гэты раз: угадаем мы з прагнозам ці зноў будзем успамінаць, якім яно было?
