Што астраўчанам запомнілася са студатрадаўскага жыцця

Марыя Мацкевіч, Кямелішкаўскі НПК:
– Студатрады – цікавая, а галоўнае – карысная ініцыятыва. І наша група, і яе кіраўнікі мне вельмі спадабаліся. Мы наводзілі парадак на зернескладзе саўгаса, рабілі праполку, загружалі вёдрамі збожжа ў машыны… Дні праляцелі хутка, не хацелася развітвацца.

Эдгар Кардзіс, Гервяцкая СШ:
– У атрадзе працавалі вучні нашай і Рымдзюнскіх школ. Мы абразалі каласы, якія выраслі з зерня мінулагодняга ўраджаю, каб не змешваліся культуры, праполвалі буракі. Прызнацца, хадзіць з нажніцамі нашмат лягчэй, чым з матыкай. А пасля абеду мы адпачывалі: ладзілі конкурсы, гульні, забавы. Гэты досвед для мяне быў вельмі карысным. Сёлета я заканчваю 11 клас і планую звязаць жыццё з ветэрынарыяй.

Кацярына Сульжыцкая, настаўнік працоўнага навучання і асноў бяспекі жыццядзейнасці Варнянскага НПК:
– Чатыры гады запар узначальваю студатрад «Надзея» імя воіна-інтэрнацыяналіста Станіслава Бялячыца. Летам каля 30 вучняў працавалі ў сельскагаспадарчым і экалагічным накірунку: у пасевах выдалялі каласы іншых збожжавых культур, прыбіралі смецце ў лесе. Юнакі і дзяўчаты ўдзельнічалі ў шматлікіх мерапрыемствах: турнірах па шашках і шахматах, акцыі «Мы за здаровы лад жыцця» і іншых. На заканчэнне кіраўніцтва Астравецкага доследнага лясгаса і мясцовага лясніцтва падарыла вучням кепкі і зладзіла для іх пікнік. Прыемна, што і мая работа як камандзіра адзначана Падзякай Гродзенскага абкама БРСМ.

Іван Капуста, настаўнік біялогіі, геаграфіі і працоўнага навучання Падольскага НПК:
– Летась на працягу 15-ці дзён 12 вучняў нашай школы дапамагалі наводзіць парадак на тэрыторыі ля адміністрацыйнага будынка мясцовага лясніцтва: праполвалі клумбы, фарбавалі агароджу. Таксама збіралі бытавое смецце ў лесе побач з Гадзілунамі і Свіранкамі. Дзеці не толькі зарабілі грошы, але і зрабілі добрую справу.
Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.
Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.
