Школьный буфет: за и против
Якое самае прыцягальнае месца ў школе? Канешне, сталовая, адкажаце вы.
У гімназіі №1 такім месцам з’яўляецца і буфет.
Ён прыцягвае ўвагу эстэтычна аформленым памяшканнем, якое абсталявана халадзільнай вітрынай, таварнымі стэлажамі, зручнай мэбляй. Дзеці большую частку часу праводзяць у школе, і іх развіццё напрамую залежыць ад таго, што яны ядуць.

Згодна з СанПінам зацверджаны пералік прадукцыі, якая не павінна ўтрымліваць вялікай колькасці цукру і солі. У яго ўнесены мармелад і зефір як прадукты, якія ўтрымліваюць пекцін, а шакалад – як прадукт, які паляпшае разумовую дзейнасць дзіцяці.

Па-ранейшаму, фаварыты ў гімназістаў – злакавыя шматкі, вафельныя трубачкі, хлябцы, мюслі-батончыкі. Ёсць у нас і тварожныя сыркі, ёгурты пітныя, два разы на тыдзень можна паласавацца булачкамі і ражкамі вытворчасці Астравецкага хлебазавода.
Не толькі асартыментам і прыгожай выкладкай тавару прыцягвае вучняў буфет, але добрай усмешкай і ветлівасцю буфетчыцы Валянціны Алёксы.
Выказваліся меркаванні, што буфеты ва ўстановах адукацыі не патрэбны. Яны, маўляў, перашкаджаюць асноўнаму прыёму ежы. Аднак трэба разумець, што буфетныя прысмакі – гэта не замена паўнавартаснага абеду ў сталовай, а добрая альтэрнатыва перакусу падчас навучальнага дня. Адзначу, што ў буфеце свой графік работы – ён адкрываецца пазней. Спачатку гімназісты атрымліваюць гарачыя абеды і сняданкі, і толькі потым ідуць у буфет.

Жанна ЯНЦЭВІЧ, гімназія №1.