Садись за руль трезвым
У перыяд з 20 па 30 сакавіка на тэрыторыі Беларусі праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Цвярозасць – норма на дарогах!” Пад такім жа дэвізам 28 сакавіка прайшоў адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.На жаль, нягледзячы на тое што меры пакарання за кіраванне транспартам у нецвярозым стане сталі больш жорсткімі, колькасць такіх парушэнняў асабліва не змяншаецца. Ужо ў гэтым годзе супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі затрымана 24 вадзіцелі, якія селі за руль нецвярозымі. Яшчэ 8 такіх вадзіцеляў нашага раёна былі затрыманы супрацоўнікамі АСВ “Дэльта” УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У большасці выпадкаў вынікам кіравання транспартам у нецвярозым стане з’яўляецца дарожна-транспартае здарэнне. Аднак пры затрыманні не ўсе вадзіцелі прызнаюцца ў здзейсненым, некаторыя нават спрабуюць уцячы, аднак усё роўна спыняюцца, урэзаўшыся ў дрэва ці з’ехаўшы ў кювет. Добра яшчэ, калі пры гэтым яны нікога не саб’юць на сваім шляху.
Не спакушайце вадзіцеля выпіўкай. Алкаголь не толькі зніжае рэакцыю чалавека за рулём, але і забірае жыцці і траўміруе іншых удзельнікаў дарожнага руху. Збіраючыся ў госці, загадзя вырашыце, хто пасля сядзе за руль. Не забывайце, што гаспадар у некаторай ступені адказны за сваіх гасцей. Здараюцца, канешне, розныя сітуацыі, але заўсёды ёсць служба таксі – паверце, такая паездка абыдзецца значна танней, чым язда ў нецвярозым стане.
С. РОДЗЬ, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ.
