С понедельника в Островецком лесхозе и лесничествах можно будет купить берёзовый сок
Сіноптыкі абяцаюць, што апраўдная цёплая і сонечная вясна ўжо стала прапішацца на тэрыторыі нашай краіны, а значыць – больш актыўна пачнецца рух соку ў дрэвах. У Астравецкім лясгасе і лясніцтвах ужо з панядзелку можна набываць бярозавік.Як паведаміў інжынер па якасці Дзмітрый Урбановіч, сёлета нарыхтоўка соку пачалася крыху пазней, чым у мінулым годзе. З павышэннем тэмпературы паветра, працаўнікі лясной гаспадаркі яго пачнуць нарыхтоўваць у большых аб’ёмах.
Кожны, хто хоча набыць бярозавік, павінен звярнуцца ў Астравецкі лясгас ці лясніцтва па месцы жыхарства. Па даных эканамістаў, 1 літр соку, які вы самастойна забярэце з дзялянкі, будзе каштаваць 1 500 рублёў з улікам налога на дабаўлены кошт. За такі ж аб’ём соку, набытага ў лясніцтве, трэба будзе заплаціць 1 600 рублёў.
Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ.
