Родители, воспитывайте детей правильным примером!

Здаецца, лета для дзяцей – самая радасная пара. На жаль, у некаторых выпадках летнія канікулы заканчваюцца трагічна. Так здарылася і ў вёсцы Рудня-Марымонава Гомельскага раёна. Дзве стрыечныя сястры, вучаніцы 5 і 6 класа гомельскіх школ, якія летам адпачывалі ў бабулі, гулялі ў кар’еры, які размяшчаўся побач з вёскай. Грунт абваліўся – і дзяўчынкі загінулі…

Летам усе імкнуцца вывозіць дзяцей з гарадоў, каб школьнікі маглі не толькі аздаравіцца, але і знаходзіліся далей ад гарадскіх спакус і небяспекі. Аднак, як бачым, няшчасце можа напаткаць нас усюды.
Гэта страшна – але дзеці гінуць… На вадаёмах, дома, калі застаюцца адныя, пад коламі машын.
Па аператыўных зводках МНС і МУС, з пачатку года ў рэспубліцы патанулі 24 дзіцяці, 16 – загінулі на пажарах, 10 – у дарожна-транспартных здарэннях. Яшчэ 218 атрымалі траўмы. Страшныя лічбы, якія прымушаюць здрыгануцца. І як паказвае практыка, 70% трагедый адбываецца з-за недагляду дарослых.
Усе бацькі павінны разумець, што дзеці капіруюць іх паводзіны. І ў першую чаргу менавіта бацькі абавязаны праводзіць са сваімі сынамі і дочкамі гутаркі і, канешне, кантраляваць іх дзеянні. І ні пры якіх абставінах не станавіцца ініцыятарамі дрэнных учынкаў.
Кожны з нас не раз станавіўся назіральнікам, калі дарослыя перабягаюць дарогу ва неўстаноўленых месцах, амаль перад машынамі… і пры гэтым цягнуць за сабой дзяцей! Яны не толькі рызыкуюць жыццём і здароўем, але і паказваюць дзецям дрэнны прыклад.
Штогод Міністэрства ўнутраных спраў і раённы аддзел праводзяць работу па папярэджанні няшчасных выпадкаў. Распрацаваны міліцэйская і міжведамасная праграмы “Клопат”, па радыё і тэлебачанні “круцяць” сацыяльныя ролікі, супрацоўнікі міліцыі сумесна з прадстаўнікамі аддзелаў па надзвычайных сітуацыях, выратавальнікамі на вадзе і іншых зацікаўленых структур выступаюць перад дзецьмі ў школах, перад бацькамі ў працоўных калектывах і на бацькоўскіх сходах… Але нішто не зможа замяніць бацькоўскі кантроль і бацькоўскі прыклад. І таму варта помніць, што лепш не дапусціць, чым потым плакаць і шукаць вінаватых.