Работники Островецкого лесхоза заканчивают благоустойство придорожных полос

У сувязі з Чэмпіянатам свету па хакеі, які менш чым праз месяц распачнецца ў Мінску, на прыдарожных тэрыторыях засталося навесці апошнія “штрыхі” добраўпарадкавання лясных палос. І наш раён – не выключэнне.

Астравецкі лясгас сумесна з жыллёва-камунальнай гаспадаркай, а таксама прыватнымі лесанарыхтоўчымі фірмамі (ІП Трамбовіч, ІП Кошчыц, ТАА “У Паліта”, ПГВУДП “Маркошлес”, ПГВУДП “Кравтдрэў” і г.д.) актыўнымі тэмпамі зараз ажыццяўляюць прарэджванне і ачыстку прыдарожных лясных палос уздоўж дарог – да Катлоўкі, у накірунку Ашмян і Полацкага тракту. У спецыяльных месцах устанаўліваюцца аншлагі.
Варта заўважыць, што ў мерапрыемствах па добраўпарадкаванні прыдарожных лясных палос штодзённа задзейнічаны больш за 70 работнікаў Астравецкай лясной гаспадаркі.


Алена ЮРКОЙЦЬ


Фото с сайта www//moe-lipetsk.ru