Работники Островецкого лесхоза активно борются с мусором в лесах

Веснавая пара стала для спецыялістаў Астравецкага лясгаса часам гарачых “адкрыццяў”: кучы смецця ў лясных масівах вырастаюць, як грыбы пасля дажджу, а лясная ахова толькі і робіць, што збірае гэтыя “смеццевыя грыбы”.

У месячніку па добраўпарадкаванні, санітарнай ачыстцы і навядзенні парадку на тэрыторыі горада і населеных пунктаў Астравеччыны прыняў удзел, напэўна, кожны працаздольны жыхар раёна: хтосьці гнуў спіну на сваім падворку, а хтосьці працаваў у грамадскіх месцах. І вынік сумесных намаганняў бачны для кожнага.
А вось звалкі ў лясных масівах непадалёк ад населеных пунктаў і горада бачны звычайна толькі для спецыялістаў Астравецкай лясной гаспадаркі.


– Зараз праводзіцца работа па выяўленню і ліквідацыі несанкцыяваных звалак у лясах, – расказвае галоўны ляснічы Астравецкага лясгаса А.П. Шостак. – І сёлета, як ніколі, павялічылася колькасць смецця ў лясах.Асаблівае абурэнне выклікае тое, што пасля аднаго-двух “чыстых” дзён на тым самым месцы мы зноў бачым смецце.


Такія паводзіны людзей можна было б неяк растлумачыць, калі б, да прыкладу, камунальшчыкі не вывозілі смецце. Напэўна, у такіх выпадках спрацоўвае звычайная псіхалогія: чалавек убачыў адну пустую бутэльку, а выкінуў дзве – так і вырастаюць непадалёк ад вёсак “смеццевыя грыбы” літаральна за суткі.
Чамусьці дарослыя не думаюць, што смецце, якое трапляе ў лясы, а не на палігоны, прыбіраюць дзеці. Так, вучні СШ №1 Астраўца разам з настаўнікамі некалькі дзён запар чысцяць лясныя прасторы ад цэлафану, бутэлек, паперак і іншага смецця, але парадокс – смецця не становіцца менш.
У рамках мерапрыемстваў па навядзенню парадку ў лясах работнікамі лясгаса сумесна з эколагамі і міліцыянерамі праводзяцца пастаянныя рэйды ў населеных пунктах, якія знаходзяцца побач з лесам. Варта нагадаць, што згодна з артыкулам 15.30 Кодэкса адміністрацыйных правапарушэнняў, забруджванне лесу і іншай куставой расліннасці цягне за сабой штраф памерам да 20 базавых велічынь. Паўторная спроба брудзіць у лесе, зробленая на працягу аднаго года, можа прывесці да крымінальнай адказнасці. Аднак нават такія пакаранні не пужаюць аматараў вывазу смецця ў лясныя масівы.


Таму ў месцах, дзе пастаянна з’яўляюцца несакцыяваныя звалкі, плануецца размяшчэнне партат ыўных аўтаномных відэака мер. Можа, тады людзі навучацца паводзіць сябе больш культурна, “па-чалавечы”?


Алена ГАНУЛІЧ