Продолжается республиканский юниорский конкурс "Квітней, мой лес".

Па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі і дзяржаўных вытворчых лесагаспадарчых аб’яднанняў прадаўжаецца рэспубліканскі юніёрскі конкурс “Квітней, мой лес”.

Прыняць удзел у ім могуць члены школьных лясніцтваў, навучэнцы і студэнты (да 20 гадоў).
Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях і ў два этапы: абласны (з 20 красавіка па 20 мая 2014 года) і рэспубліканскі (з 21 мая па 20 чэрвеня 2014 года).
Зараз праходзіць “спаборніцтва” ў трэцяй намінацыі “Экалогія лясных жывёл”. А для таго, каб паспрабаваць свае сілы ў юніёрскім конкурсе, трэба напісаць рэферат на заяўленую тэму і даслаць яго ў дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб’яднанне разам з заявай на ўдзел у конкурсе або прынесці ў ДЛГУ “Астравецкі лясгас”.


------------------------
Алена ГАНУЛІЧ
.