Праздничные мероприятия 9 мая в Островце продолжились республиканской патриотической акцией «Споём «День Победы» вместе»

Гукі песні “День Победы” над Астраўцом разносіліся на працягу ўсяго дня 9 мая -- яе спявалі і дзеці, і дарослыя. І гэта, безумоўна, правільна.

1.jpg

4.jpg

7.jpg

На мітынгу ў адзіным парыве песню выканалі ўсе яго ўдзельнікі; гучала яна і ў час святочных канцэртаў; чулася з аўтамагнітолаў машын, якія праязджалі па вуліцах горада. А вечарам астраўчане зноў сабраліся, каб разам праспяваць сапраўдны гімн Перамогі.

“День Победы, как он был от нас далёк,

Как в костре потухшем таял уголёк.

Были вёрсты, обгорелые, в пыли, -

Этот день мы приближали как могли,” -- са слязамі на вачах прамаўлялі словы вядомай кожнаму беларусу песні дарослыя людзі. На сцэне разам з выканаўцам Алегам Уласікам запявалі дзеці і моладзь.

5.jpg

6.jpg

8.jpg

На шчасце, для жыхароў нашай краіны гэта не проста песня, якую выконваюць 9 Мая людзі старэйшага пакалення, яна з’яўляецца сімвалам Перамогі і мірнага шчаслівага жыцця ў незалежнай краіне.

Вячэрняя святочная праграма прадоўжылася дыскатэкай.

Текст:
Фото: Елена Ярошевич