Пра Вадохрышча гаварылі ў Альхоўскай бібліятэцы
У Альхоўскай бібліятэцы прайшла духоўная сустрэча «Чудо крещенской воды».
З Вадохрышчам у беларусаў звязана безліч прыкмет, звычаяў і традыцый, а хрышчэнская вада лічыцца асабліва каштоўнай.
У межах праекта «Бібліятэка – тэрыторыя духоўнасці» іерэй Мікалай Уцякалка, які служыць у мясцовай царкве, расказаў пра Хрышчэнне. Ён падкрэсліў, што Вадохрышча – адно з галоўных рэлігійных свят, і прывёў прыклады са Святога Пісання пра тое, як Іісус Хрыстос акунуўся ў Іардан і быў ахрышчаны Янам Хрысціцелем.
Працягнула сустрэчу бібліятэкар Юлія Заруба словамі класікаў літаратуры аб вадзе. Кожны з нас павінен адрозніваць ваду, асвечаную святаром, ад вады з крыніцы (не асвечанай). Абмяркоўвалі пытанне цуду вады з пункту гледжання веры і навукі. Затым усе разам паглядзелі дакументальны фільм «Структура воды. Наши слова и мысли».


Вольга Заянчкоўская, раённая бібліятэка.