Пра генацыд гаварылі ў бібліятэках Астравецкага раёна


Што мы ведаем пра генацыд у Беларусі і на Астравеччыне? Гэтае пытанне разглядалі ў бібліятэках раёна.

Пра расстрэлы яўрэйскага насельніцтва, стварэнне лагераў смерці і гета, спальванне вёсак разам з людзьмі і іншыя жахі Вялікай Айчыннай вайны расказалі чытачам Мальскай бібліятэкі. Таксама ім паказалі дакументальны фільм «Яны спальвалі Хатынь».

Гадзіну гісторыі «Генацыд беларускага народа» правялі ў Рытанскай бібліятэцы. Школьнікі даведаліся пра жудаснае знішчэнне мірнага насельніцтва і факты генацыду ў Кямелішках.

У Падольцах падчас гістарычнага экскурсу ў трагічную гісторыю беларускіх вёсак, спаленых у гады акупацыі нямецка-фашысцкімі захопнікамі, пазнаёмілі моладзь.

У Гервяцкай бібліятэцы юным чытачам нагадалі пра асноўныя падзеі вайны і прадэманстравалі фільм «Яны спальвалі Хатынь».

Дзіцячая бібліятэка запрасіла пяцікласнікаў СШ №3 зрабіць гістарычны экскурс, падчас якога школьнікам расказалі пра генацыд беларускага народа, трагедыі ў Хатыні і іншых вёсках, а таксама паказалі відэаролік «Хатынь – трагедыя спаленых вёсак».

Пра вайну, яе наступствы і генацыд на тэрыторыі раёна даведаліся таксама юныя чытачы Альхоўскай бібліятэкі.   






Вольга Заянчкоўская, раённая бібліятэка.

Текст: