Пісьменніца Таццяна Ткачова падарыла Астравецкай раённай бібліятэцы кнігу

У Год беларускай жанчыны прыемным сюрпрызам для раённай бібліятэкі стала цёплая сустрэча з пісьменніцай Таццянай Ткачовай.


І гэта было не проста знаёмства, а сапраўднае свята слова, напоўненае душэўнасцю. Падчас размовы аўтар падзялілася думкамі пра літаратуру, натхненне і творчы шлях.


Вядома, добрым падарункам для бібліятэкі стаў зборнік апавяданняў «Ювелір» з аўтографам пісьменніцы. У кнігу ўвайшлі глыбокія і кранальныя жыццёвыя гісторыі людзей. Праз творы Таццяна Ткачова паказвае неўтаймаваную сілу духу, нязломную сілу волі і здольнасць чалавека пераадольваць цяжкасці.



Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.