Переведём отходы в доходы
Штогод у нас у краіне ўтвараецца каля 3 млн. тон цвёрдых камунальных адходаў, якія вывозяцца на палігоны для пахавання. З кожным годам іх колькасць павялічваецца. Значную частку ў складзе камунальных адходаў займаюць папера, кардон, металалом, шкло, поліэтылен, ПЭТ-бутэлькі, рыззё, гума. Усё гэта можна выкарыстоўваць у якасці другаснай сыравіны.Мы яшчэ толькі вучымся здабываць з камунальных адходаў патрэбную сыравіну: не выкідваць паперу, кардон, метал, пластык і іншае ў кантэйнер для збору камунальных адходаў, не вывозіць на палігоны камунальныя адходы, а здаваць у нарыхтоўчыя пункты.
Усім прадпрыемствам раёна неабходна закупіць кантэйнеры для збору пластыку, шкла і макулатуры. Прызначыць адказных асоб, якія будуць сачыць за тым, як другасныя матэрыяльныя рэсурсы аддзяляюцца ад адходаў і куды накіроўваюцца на перапрацоўку.
За парушэнні ў адпаведнасці з артыкулам 15.63 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях парушальнікам пагражае штраф ад 5 да 50 базавых велічынь, для юрыдычных асоб – да тысячы базавых велічынь.
--------------------------------------
Астравецкая райінспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
