Перамога Ганны Чакур
Багатым на ўзнагароды стаў май для калектыву газеты “Астравецкая праўда”.Адной з іх стаў дыплом ІІІ ступені, якім загадчыца аддзела нашай газеты Ганна Чакур ўзнагароджана за перамогу ў рэспубліканскім конкурсе сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой. Узнагароду ўручыў намеснік міністра інфармацыі Ігар Лапцёнак, на выстаўцы СМІ.
Вартасць перамогі асабліва падкрэслівае той факт, што першае месца ў гэтым конкурсе заняла цэнтральная газета “Рэспубліка”, другое – абласная “Гродзенская праўда”, а трэцяе прысуджана нашай Ганне Іванаўне.
Рэдакцыя газеты “Астравецкая праўда” была адзначана пахвальнай граматай Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Л.П. Гулякі за актыўны ўдзел у асвятленні гэтай тэмы на сваіх старонках.