Пажары працягваюцца
Яшчэ адзін пажар адбыўся ў Астравецкім раёне.
28 красавіка ў 15.08 у аддзел па надзвычайных сітуацыяй паступіла паведамленне аб пажары ў вёсцы Груздоўшчызна Гудагайскага сельсавета. На месца выкліку былі накіраваны 4 адзінкі спецыяльнай тэхнікі аддзела і аварыйныя службы.
Пасля прыбыцця на пажар было ўстаноўлена, што адбылося адкрытае загаранне жылога дома, да якога пад адным дахам прыбудаваны яшчэ і хлеў. Дом належыць работніку РУП ЖКГ 1976 года нараджэння.
У выніку пажару быў знішчаны дах, пашкоджаны перакрыццё, сцены і маёмасць унутры дома.
Папярэдняя прычына загарання – дзіцячыя забавы з запалкамі 5-гадовага пляменніка гаспадара дома.
Эдуард МАЛЫШКА.