Пасля рэвакцынацыі ідзе сезонная прышчэпка

Яніна Вайнілка з вёскі Завідзіненты патэлефанавала ў рэдакцыю, каб пацікавіцца, ці трэба прышчапляцца пасля рэвакцынацыі.

– Нядаўна прышчапілася ад “ковіда” паўторна – рэвакцыніравался “Спутнікам Лайт”, – сказала жанчына. – Аднак не спытала ў доктара, калі будзе чарговы этап і якім прэпаратам мяне будуць прышчапляць у наступны раз.

На пытанне адказвае намеснік галоўнага ўрача па сетцы Астравецкай ЦРКБ Андрэй Дэрвіс:

– Згодна з рэкамендацыямі Мінздрава, пасля паўторнай – яе яшчэ называюць бустэрнай – вакцынацыі супраць COVID-19 пацыенту прапануецца сезонная прышчэпка, якую робяць праз 12 месяцаў. Выкарыстоўваць для гэтага будуць “Спутнік V”, “Спутнік Лайт” або Vero Cell.

Текст: